Сучасны культ помнікаў

Прапануем вашай ўвазе класічны артыкул аўстрыйскага мастацтвазнаўцы Алойса Рыгля, апублікаваны ў 1903 г., які стаў важнай прыступкай у фармаванні еўрапейскага разумення спадчыны мінулага і яго аховы. Сучасны культ помнікаў: Яго сутнасць і развіццё АЛОІС РЫГЛЬ 1. Каштоўнасці помнікаў і іх гістарычнае развіццё Пад помнікам у самым старым і першапачатковым сэнсе разумеюць твор чалавека, узведзены з пэўнай мэтай, каб захаваць асобныя чалавечыя ўчынкі і лёсы (ці іх спалучэнні) сучаснымі і жывымі ў свядомасці наступных пакаленняў. Гэта […]

Рэстаўрацыя інтэр’ераў Нясвіжскага замку

Аўтар: Шастак Юлія Тадэвушаўна Палацава-паркавы ансамбль рэзыдэнцыі князёў Радзівілаў у г. Нясвіжы з’яўляецца помнікам гісторыі, архітэктуры і паркавага мастацтва ХVI–ХVIII стст. [1, с.373]  Ядро комплекса – мураваны замак – быў закладзены ў 1583 г. і паступова эвалюцыянаваў з магнацкага дома-фартэцыі ў вытанчаны палац з раскошнымі інтэр’ерамі. Сёння залям Нясвіжскага замка вяртаецца іх гістарычны воблік. Шматлікія вопісы, інвентары, натурныя даследванні, фотаздымкі сведчаць пра тое, што ўсе памяшканні замку ў той ці іншай ступені вонкава мяняліся ў […]

Гіпатэатычная рэканструкцыя замка Сапегаў

Прапануем вашай ўвазе графічныя выявы замка Сапегаў у Гальшанах зробленыя мастаком С. Верамейчыкам для “БК ІКАМОС” на падставе існуючага на дадзены момант гістарычнага матэрыяла. Дадзеныя выявы – спроба наблізіцца да разумення таго, як выглядаў замак у розныя стагоддзі. Відавочна, усе яны носяць гіпатэтычны характар. Барбакан Унутраная зала XVIII стагоддзе Агульны выгляд Унутраны двор Капліца Унутраны выгляд капліцы Унутраны выгляд цэнтральнай залы

Падзяліцца