На працягу 2018 г. члены ГА “Беларускі камітэт ІКАМОС” прынялі ўдзел і арганізавалі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных ахове і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі, у рэспубліканскіх і міжнародных акцыях па захаванню і папулярызацыі помнікаў гісторыі нашай краіны.

А адпаведнасці са статутам ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», ажыццяўлалася наступная дзейнасць:

У лютым-сакавіку 2018 г. праводзілася анкетаванне па прафесійных кампетэнцыях чальцоў ГА “БК ІКАМОС”. Вынікі анкетавання апублікаваныя на інтэрнэт-старонцы арганізацыі.

18 красавіка 2018 г. у Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура праведзены круглы стол-дыскусія з нагоды міжнароднага дня сусветнай спадчыны. Тэма мерапрыемства – «Захаванне&рэстаўрацыя ў Беларусі: Новае пакаленне ўздымае галаву».

22-24 красавіка ГА “ІКАМОС” сумесна з Грамадскім аб’яднаннем экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў і Нацыянальным Агенцтвам па турызму правялі 9-ы па ліку “Фэст экскурсаводаў”. У выніку ў рэгіёнах адбылося ў суме каля 100 экскурсіі, на якія прыйшло каля 1200 наведвальнікаў. У Мінску прайшло 104 экскурсіі самай рознай накіраванасці, працягласці і формы, на якіх пабывала каля 3200 наведвальнікаў.

10.10.2018 у памяшканні Саюза Архітэктараў адбыўся экспертны круглы стол “Гарадскія супольнасці і права на спадчыну”, арганізаваны ГА “БК ІКАМОС” сумесна з альманахам “Гарадскія Тактыкі», ініцыятывай “Добры горад» і Беларускай асацыяцыяй студэнтаў архiтэктараў (БАСА).

13.12.2018 адбылася прэзентацыя 12 выпуска мінскага ўрбаністычнага альманаха «Гарадскія тактыкі», выдадзенага ў партнёрстве з Беларускім ІКАМОСам. Тэма выпуска – «Гістарычны цэнтр». Сярод аўтараў чальцы ГА “БК ІКАМОС” Сцяпан Стурэйка, Раман Воранаў, Аліна Дзеравянка, Дзмітрый Траскоўскі, Ігар Раханскі, Андрэй Ларры, Іван Краўцоў.

Цягам 2018 г. сябры ГА “БК ІКАМОС” правялі шэраг мерапрыемстваў у межах доўгатэрміновага праекта “Некропалі Беларусі”. Так, адбываўся дзейны ўдзел у недапушчэнні ўздзеяння на элементы гістарычнай каштоўнасці на Вайсковых могілках у Мінску, у тым ліку сфарміраваныя шэраг прапановаў Міністэрству культуры і гарадскім камунальным прадпрыемствам, а таксама арганізаваныя валанцёрскія працы па аднаўленні шэрагу помнікаў і магілаў. У снежні 2018 г. была распачатая серыя навукова-практычных семінараў па фармаванні рэкамендацый па захаванні гістарычных могілак Беларусі.

На працягу ўсяго года на базе беларускага ІКАМОСА праходзіў цыкл сустэчаў, прысвечаных абмеркаванню тэарэтычных параметраў вызначэння гістрыка-культурнай спадчыны.

Чальцы ГА “БК ІКАМОС” ўвайшлі ў рабочую групу па падрыхтоўцы намінацыі фрагмента пр. Незалежнасці ў Мінску ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, а таксама па распрацоўцы намінацыйнага дасье для Каложскай царквы ў Гродна.

Творчым калектывам ГА “БК ІКАМОС” ажыццяўлалася распрацоўка канцэпцый рэстаўрацыі і рэгенерацыі аб’ектаў у г. Мінск (помнік Калініну), Ашмяны, Гальшаны, Копыль (гарадскі парк), Салігорск (помнік шахцёрам).

Была аказаная дапамога ў пошуку адмыслоўцаў для распрацоўкі праекта кансервацыі будынка былой сінагогі ў Слоніме.

У красавіку – верасні 2018 г. сіламі творчага калектыва ГА “БК ІКАМОС” ажыццяўлялася распрацоўка канцэпцыі аднаўлення будынка былой Ашмянскай сінагогі з арыентацыяй на інтарэсы мясцовай супольнасці.

Мэтай ГА “БК ІКАМОС” было прынесці ў Ашмяны літоўскі вопыт захавання культурнай спадчыны з арыентацыяй на інтарэсы мясцовай супольнасці, а таксама выпрацоўка канцэпцыі функцыянальнага прызначэння будынкаў-помнікаў для мясцовых патрэбаў і гарадскога развіцця.

З беларускага боку партнёрамі ГА “БК ІКАМОС” сталі Ашмянскі краязнаўчы музей ім. Ф. Багушэвіча. З літоўскага боку партнёрамі арганізацыі сталі Літоўскі нацыянальны камітэт ІКАМОС, Агенцтва па ревіталізація старога горада Вільнюса.

3-4.05.2018 адбылося правядзенне ўступнага семінара ў Вільні для экспертаў ІКАМОС-Беларусь і прадстаўнікоў Ашмянскай грамадскасці. Адбылося знаёмства з літоўскім вопытам.

15-16.06.2018 быў арганізаваны семінар ў Ашмянах з удзелам літоўскіх экспертаў.

17.08.2018 быў арганізаваны другі семінар у Ашмянах з прадстаўнікамі мясцовай супольнасці і адміністрацыі горада па выпрацоўцы перспектыўных функцый былой сінагогі.

3-7.09.2018 адбылася прэзентацыя папярэдніх напрацовак на міжнароднай канферэнцыі Urban Jewish Heritage, Absence and Presence (Кракоў, Польшча).

25.09.2018 у Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску адбылася публічная прэзентацыя канцэптуальных напрацовак арганізацыі па стратэгіі аднаўлення былой сінагогі. Мерапрыемства сабрала каля 30 адмыслоўцаў у сферы аховы і аднаўлення спадчыны, а таксама музейных супрацоўнікаў і журналістаў.

24-25.04.2018 пры актыўнай арганізацыйнай дапамозе сябры ГА “БК ІКАМОС” Аксаны Гурыновіч адбыўся візіт чальцоў арганізацыі Рамана Забелы і Сцяпана Стурэйкі ў Тэхнічны універсітэт Берліна, дзе была прачытаная лекцыя аб гісторыі захавання спадчыны ў Беларусі, а таксама адбылася працоўная сустрэча з кіраўніцтвам Нямецкага ІКАМОСа.

29-30.05.2018 старшыня праўлення Сцяпан Стурэйка прыняў удзел у семінары міжнароднага камітэта ІКАМОС па распрацоўцы прынцыпаў якасці для ажыццяўлення рэстаўрацыйных інтэрвенцый у аб’екты культурнай спадчыны (Парыж, Францыя).

2-5.07.2018 быў правядзены навучальны візіт у Літву для спецыялістаў беларускага ІКАМОСа (16 чалавек). У межах яго вывучаны досвед працы з культурнай спадчынай на прыкладзе розных аб’ектаў у: Вільнюсе, Йонішкісе, Пакройусе, Кернаве, Пажайслісе, Каўнасе, Жежмарае.

6-9.11.2018 Чальцы ГА “БК ІКАМОС” Алена Шчасная, Наталля Голасава, Сцяпан Стурэйка ў складзе беларускай дэлегацыі, арганізаванай фірмай «Рэммерс», прынялі ўдзел у навучальнай паездцы ў Лейпцыг (ФРГ) на буйнейшую нямецкую рэстаўрацыйную выставу «Спадчына-2018».

15-16.11.2018 чальцы ГА “БК ІКАМОС” Ігар Раханскі і Таццяна Пашавалава прынялі ўдзел у Ярмарцы еўрапейскіх іннаватараў у галіне культурнай спадчыны (Брусэль, Бельгія).

Паводле запыта Дзяржаўнага архіва Ізраіля быў праведзены пошук спецыялістаў і даследчыкаў, зацікаўленых ва ўдзеле ў павышэнні кваліфікацыі ў летняй школе замежнай інстытуцыі.

Старшыня праўлення Сцяпан Стурэйка стаў асацыяваным чальцом Міжнароднага навуковага камітэта па тэорыі і філасофіі рэстаўрацыі ІКАМОС.

Сябра арганізацыі Аліна Дзеравянка стала чальцом міжнароднай суполкі Маладых прафесіяналаў у галіне працы з культурнай спадчынай, створанай пад эгідай Міжнароднага камітэта ІКАМОС.

У красавіку 2018 г. створаная новая суполка арганізацыі ў Фэйсбуку, якая на 14.12.2018 налічвае 566 падпісчыкаў.

На партале Міжнароднага камітэта ІКАМОС створана тэматычная беларуская старонка на беларускай і англійскай мовах, якая прадстаўляе дзейнасць ГА “БК ІКАМОС”, а таксама знаёміць з беларускім заканадаўствам і беларускай праблематыкай аховы і рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны. Старонка размешчаная па адрасе www.belarus.icomos.org.

Увосень 2018 г. пачалася падрыхтоўка нацыянальнага грамадскага конкурса дасягненняў у галіне працы з гісторыка-культурнай спадчынай «Спадчына ў дзеянні», які мяркуецца правесці цягам 2019 года.

Падзяліцца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *