Пра Беларускі ICOMOS

Пра Беларускі ICOMOS

Грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ICOMOS» была ўтворана ў 2002 г., прайшла перарэгістрацыю ў 2006 г. У склад арганізацыі ўваходзяць больш за 50 экспертаў — беларускія гісторыкі, архітэктары, рэстаўратары, грамадскія актывісты, далучаныя да праблема аховы і рэстаўрацыі помнікаў у Беларусі.

Мэта дзейнасці Беларускага камітэта ІКАМОС – садзейнічаць ахове, захаванню, рэстаўрацыі, рэгенерацыі, рэабілітацыі і павышэнню вартасці гістарычных помнікаў, груп будынкаў і мясцін на нацыянальным узроўні.

Задачы Беларускага камітэта ІКАМОС:

  • служыць форумам для дыскусій і інфармацыйнага абмену ў сферы аховы, захавання, рэстаўрацыі, рэгенерацыі, рэабілітацыі і павышэння вартасці гістарычных помнікаў, груп будынкаў і мясцін;
  • збіраць, аналізаваць і пашыраць звесткі аб прынцыпах, навуковых метадах і палітыцы ў справе захавання і рэстаўрацыі гістарычных помнікаў, груп будынкаў і мясцін;
  • на нацыянальным і міжнародным узроўні супрацоўнічаць з прадстаўнікамі дзяржаўных улад, спецыялізаваных устаноў, арганізацый і зацікаўленымі асобамі дзеля стварэння і развіцця цэнтраў дакументацыі і іншых устаноў, якія займаюцца праблемамі захавання і рэстаўрацыі, а таксама вывучаюць і прымяняюць на практыцы традыцыйныя будаўнічыя тэхналогіі;
  • працаваць дзеля засваення і выканання міжнародных нарматыўна-прававых і навукова-метадычных дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць у сферы аховы, захавання, рэстаўрацыі і павышэння вартасці гістарычных помнікаў, груп будынкаў і мясцін;
  • супрацоўнічаць у справе падрыхтоўкі навучальных праграм для спецыялістаў у ахове, захаванні, рэстаўрацыі і павышэнні вартасці гістарычных помнікаў, груп будынкаў і мясцін;
  • ладзіць і падтрымліваць шчыльнае ўзаемадзеянне з нацыянальнымі камітэтамі ІКАМОС іншых краін, нацыянальнай камісіяй ЮНЕСКА, Міжнародным даследчым цэнтрам захавання і рэстаўрацыі культурнага набытку (ІККРОМ), з рэгіянальнымі захаваўчымі цэнтрамі, якія патрануюцца ЮНЕСКА, а таксама з іншымі ўстановамі і арганізацыямі, якія служаць мэтам, набліжаным да мэтаў Беларускага камітэта ІКАМОС;
  • прадстаўляць інтарэсы Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (IКАMOС) у Рэспубліцы Беларусь, а таксама прадстаўленне інтарэсаў сяброў Беларускага камітэта ІКАМОС у Міжнароднай Радзе па помніках і мясцінах (IКАMOС);
  • спрыяць і заахвочваць іншую дзейнасць, якая адпавядае гэтаму Статуту.

На сённяшні дзень у арганізацыі дзейнічаюць тры камісіі паводле накірункаў дзейнасці: 

  • Камісія па тэорыі спадчыны (адказны – Сцяпан Стурэйка, старшыня)
  • Камісія па методыцы праектавання (адказны – Ігар Раханскі, чалец праўлення)
  • Нарматыўна-прававая камісія

Старшыня Беларускага Камітэта ІСОМОС — Стурэйка Сцяпан Андрэевіч 

Сцяпан Стурэйка – гісторык, культурны антраполаг. Асацыяваны сябра Міжнароднага камітэта па тэорыі і філасофіі захавання спадчыны ІКАМОС.
Нарадзіўся ў Гродне, скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, доктар гуманітарных навук у галіне этналогіі (Ягелонскі універсітэт), выкладчык. Займаецца даследаваннямі тэорыі і практыкі аховы, аднаўлення і актуалізацыі культурнай спадчыны. Аўтар больш за 40 навуковых публікацый, у тым ліку чатырох кніг.
У 2017 годзе стаў аўтарам справаздачы аб стане і развіцці галіны культурнай спадчыны ў Беларусі, у складзе афіцыйнай дэлегацыі Беларусі прымаў удзел у 41 сесіі Камітэта Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА ў Кракаве. У 2015 г. удзельнічаў у падрыхтоўчых мерапрыемствах 39 сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ў Боне, прадстаўляючы грамадзянскую супольнасць Беларусі. Супрацоўнічае з еўрапейскімі (польскімі, нямецкімі, літоўскімі) інстытуцыямі, што распаўсюджваюць сучасныя падыходы да захавання і аднаўлення помнікаў.
Таксама ў склад праўлення арганізацыі ўваходзяць (са студзеня 2017 г.): 
  • Гілеп Уладзімір Аляксандравіч (старшыня арганізацыі да 2017 г.)
  • Акудовіч Цімафей Валянцінавіч
  • Раханскі Ігар Яўгенавіч
  • Тарасаў Сяргей Васільевіч
  • Дарашкевіч Нэллі Вечаславаўна
  • Вадалажская Таццяна Валер’еўна

Адрас арганізацыі: 

220029, г. Мінск, Траецкая набярэжная, 6

Тэлефон/факс: +375 (17) 2344203

E-mail: belarus.icomos@gmail.com

Please follow and like us:
RSS
Follow by Email
Facebook
Facebook
SHARE