Рэстаўрацыя будслаўскага алтара

Рэстаўрацыя будслаўскага алтара

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры» і Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС) выступілі з ініцыятывай правядзення рэспубліканскай акцыі “Адновім Будслаўскую святыню разам” па зборы сродкаў на рэстаўрацыю Будслаўскага касцёла бернардзінцаў, што ў Мядзельскім раёне. З гэтай мэтай пры Беларускім фондзе культуры адкрыты спецыяльны рахунак, створаны каардынацыйны савет, які будзе апекавацца зборам і выдаткаваннем сродкаў, ходам рэстаўрацыйных работ.

Грошы могуць пералічваць як прыватныя асобы, так і арганізацыі, установы, банкі, усе прыхільнікі захавання на беларускай зямлі выдатных помнікаў даўніны – пераканаўчых сведкаў майстравітасці нашых продкаў. Імёны ахвяравальнікаў і назвы арганізацый будуць ушанаваны на спецыяльнай памятнай дошцы ў Будслаўскім касцёле, а таксама змешчаны на старонках «Краязнаўчай газеты».

Ход рэспубліканскай дабрачыннай акцыі па зборы сродкаў і правядзенні рэстаўрацыі будзе пастаянна асвятляць «Краязнаўчая газета», газета “Звязда” выступае інфармацыйным партнёрам. Сваё блаславенне праекту выказаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, падтрымаў кусташ Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе айцец Віктар Бурлака.

Рэквізіты рахунка ў беларускіх рублях:

 

3015741330015 в ЦБУ № 539 г. Минска ОАО «Белинвестбанк», код 739, Минск, ул. Коллекторная, 11, БИК 153100739, УНП 100081886, ОКПО 37449864; c пометкой «На реставрацию Будславского костёла»; тел. бухг. (+375 017) 283 28 24.

Please follow and like us:
RSS
Follow by Email
Facebook
Facebook
SHARE