Распрацоўка канцэпцыі аднаўлення будынка былой Ашмянскай сінагогі

Распрацоўка канцэпцыі аднаўлення будынка былой Ашмянскай сінагогі

Праект «Распрацоўка канцэпцыі аднаўлення будынка былой Ашмянскай сінагогі з арыентацыяй на інтарэсы мясцовай супольнасці», рэалізаваны ў партнерстве ІКАМОС-Беларусь і Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта пры ўдзеле Ашмянскага краязнаўчага музея і літоўскіх спецыялістаў 

пры падтрымцы Праграмы кааперацыі Міністэрства замежных спраў Літвы адбываўся з сакавіка па верасень 2018 года. 

Падчас яго былі праведзеныя наступныя мерапрыемствы: семінар у Вільні для прадстаўнікоў выканаўчай улады Гродзенскай вобласці і Ашмянскага раёна, а таксама актыўных членаў мясцовай супольнасці Ашмян; семінар у Ашмянах на базе мясцовага краязнаўчага музея з удзелам вядучых літоўскіх экспертаў; азнаямляльная паездка па адноўленых сінагогах у Літве для беларускіх рэстаўратараў і дзеячаў культуры; семінар у Ашмянах па вызначэнні перспектыўных функцый будынка былой сінагогі зыходзячы з актуальных і перспектыўных патрэбаў горада. 

Вынікам распрацоўкі стала чатырохфазная канцэпцыя аднаўлення, прадстаўленая ў файле.

Please follow and like us:
RSS
Follow by Email
Facebook
Facebook
SHARE

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *