Экспертныя кампетэнцыі чальцоў Беларускага ІКАМОСа

Экспертныя кампетэнцыі чальцоў Беларускага ІКАМОСа

На працягу лютага-красавіка 2018 года сярод чальцоў Беларускага ІКАМОСа было праведзенае добраахвотнае анкетаванне. У ім прынялі ўдзел 26 чалавек (з 52-х).

У анкеце прапаноўвалася суаднесці ўласныя экспертныя веды і памкненні да развіцця з шырокім спісам з 31 кампетэнцыі, сфармуляваным на падставе выніковых дэкларацый трох апошніх Генеральных асамблей Міжнароднага ІКАМОСа: “Спадчына, як драйвер для развіцця” (Парыж, 2011); “Спадчына і ландшафт, як каштоўнасці чалавецтва” (Фларэнцыя, 2014); “Спадчына і дэмакратыя” (Нью Дэлі, 2017), а таксама спіса міжнародных навуковых камітэтаў ІКАМОСа.

Такім чынам, сярод чальцоў ІКАМОСа найбольш пашыраныя кампетэнцыі (паводле самавызначэння больш чым 10 чальцоў) – гэта:

  • Аднаўленне і захаванне архітэктурнай спадчыны ХХ ст.
  • Аднаўленне і захаванне драўлянай (у тым ліку этнаграфічнай спадчыны)
  • Адукацыя ў галіне спадчыны (у тым ліку па пытаннях захавання і рэстаўрацыі)
  • Арганізацыя культурных падзей, звязаных са спадчынай
  • Выкарыстанне спадчыны ў турызме
  • Гісторыя архітэктуры і мастацтва
  • Гісторыя рэстаўрацыі і аховы спадчыны
  • Методыка рэстаўрацыі і праектавання ў гістарычным асяроддзі
  • Музеефікацыя і інтэрпрэтацыя спадчыны
  • Праца з мясцовымі супольнасцямі ў пытянях захавання і аднаўлення спадчыны

Найменьш пашыраныя кампетэнцыі (меньш за 5 чальцоў):

  • Аднаўленне і захаванне несценных роспісаў
  • Выкарыстанне экалагічнага патэнцыялу спадчыны
  • Кіраванне археалагічнай спадчынай
  • Рызыка-менеджмент спадчыны
  • Стварэнне і каардынацыя культурных шляхоў

Удзельнікі апытання вызначылі найбольш запатрабаваныя кампетэнцыі наступным чынам (больш за 10 галасоў):

  • Выкарыстанне сацыяльнага патэнцыялу спадчыны
  • Праектны менеджмент у галіне спадчыны
  • Праца з мясцовымі супольнасцямі ў пытянях захавання і аднаўлення спадчыны
  • Распрацоўка інавацыйных методык працы са спадчынай
  • Роля спадчыны ва ўстойлівым развіцці гістарычных гарадоў
  • Спадчына і крэатыўныя індустрыі
  • Нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства аб спадчыне

 

Please follow and like us:
RSS
Follow by Email
Facebook
Facebook
SHARE

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *