Пра міжнародны ICOMOS

Пра міжнародны ICOMOS

Міжнародная Рада па Помніках і Памятных Мясцінах (ICOMOS) – адзіная міжнародная грамадзкая арганізацыя, скіраваная на падтрымку і прасоўванне тэорыі, мэтадалогіі і навуковых тэхналогій ў кансэрвацыі архітэктурнай і археалагічнай спадчыны.

ICOMOS  – гэта міжнародная сетка экспертаў, сярод якіх ёсць архітэктары, гісторыкі, археолагі, інжынеры, географы і прадстаўнікі іншых прафесій, якія ў сваёй працы звязаныя з пытаннямі кансервацыі ці рэканструкцыі помнікаў. Абмен вопытам паміж гэтымі спецыялістамі і іх супольная праца для вырашэння складаных праблем, якія узнікаюць у сучасным грамадстве ў дачыненні да матэрыяльнай спадчыны – адна з прэарытэтных задач ICOMOS.

На сёння ў склад ICOMOS уваходзяць 11.100 чальцоў, 95 нацыянальных камітэтаў, 27 міжнародных навуковых камітэтаў.

ICOMOS нясе адказнасьць за ацэнку намінацый культурнай спадчыны, пададзеных для ўнясення ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА краінамі, якія далучыліся да Канвенцыі, па крытэрыях аўтэнтычнасці, мэнэджмента, кансервацыі помнікаў.

Устаноўчы кангрэс ICOMOS адбыўся ў ліпені 1965 года ў Польшчы, праз год пасля падпісання Венэцыанскай хартыі. Дзейнасьць  ICOMOS  рэгулюецца Статутам прынятым на V Генеральнай асамблеі ў 1978 годзе ў Маскве.

Штаб-кватэра арганізацыі месціцца ў Парыжы, дзе таксама дзейнічае Міжнародны цэнтр дакумэнтацыі ІКАМОС (створаны ў 1972 годзе). Арганізацыя выдае штоквартальнік ICOMOS information.

Нацыянальныя і міжнародныя камітэты адказваюць за арганізацыю штогадовых сэмінараў, канфэрэнцый, якія адбываюцца ў розных частках свету.

Галоўная старонка арганізацыі – https://www.icomos.org/en/

Please follow and like us:
RSS
Follow by Email
Facebook
Facebook
SHARE

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *