Інфармаванне-адукацыя

Інфармаванне-адукацыя

З мэтай пашырэння ў грамадскасці інфармацыі пра метады аховы помнікаў і стварэння платформы для абмеркавання канкрэтных праблем у гэтай сферы Беларускі камітэт ICOMOS перыядычна праводзіць адкрытыя мерапрыемствы ў форме адукацыйных семінараў, ці круглых сталоў. У 2009 г. сумесна з МГА “Гісторыка” быў рэалізаваны цыкл семінараў па методыцы ўнясення ў дзяржаўны спіс ГКК для зацікаўленых асобаў. У 2010 – круглы стол па праблемах валанцёрскага руху ў Беларусі, у 2011 – он-лайн дыскусія на партале tut.by па праблемах кансервацыі архітэктурных помнікаў.

З 2011 г. Беларускі ІКАМОС, пры падтрымцы Інстытута Польскага з Беларусі арганізаваў шэраг выступаў польскіх спецыялістаў па пытаннях аховы помнікаў:

2011 г. – “Кансерватарская дзейнасць у гістарычных садах” (Барбара Вернер, “Абарона і кансервацыя абарончай архітэктуры” (Цэзары Глушэк), “Кансервацыя археалагічных помнікаў у Польшчы” (Марэк Канопка).

2013 г. “Гармонія і дысгармонія ў ландшафце. Новыя урбаністычныя структуры і захаванне гістарычнага асяроддзя” (Ян Камінскі); “Рэваларызацыя Мужалкоўскага парка” (Рэната Стаханчык); “Кансервацыя і пелегнацыя гістарычных дрэваў” (Станіслаў Стычынскі)

2014 г. – “Кансервацыя замка ў Сахачаве” (Лукаш Папоўскі); “Замак і абарончы двор на Шлёнску: найноўныя даследванні і спробы іх аховы” (Ежы Серафін); “Каталіцкія святыні Слонімшчыны” (Марыя Каламайская-Саед).

З 2013 г., у межах праетка “ІКАМОС-Клуб” праходзяць сустрэчы з беларускімі гісторыкамі, архітэктарамі і рэстаўратарамі. Сярод найбольш цікавых выступаў: «Беларуская рэстаўрацыйная школа савецкага перыяду»(Сяргей Друшчыц); “Гісторыка-культурныя ландшафты Полацка 10 – 21 стст. Трансфармацыя і пытанні аховы” (Сяргей Тарасаў); “Рэстаўрацыя і захаванне фрэсак на прыкладзе “гарадзкой сядзібы XVIII cт.” (Юры Маліноўскі).

З 2013 г. пры ІКАМОСе праходзяць працуе некрапалістычная секцыя, у межах якой раз на 2 месяцы праходзяць сустрэчы некрапалістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, зацікаўленых у пытаннях даследавання гістарычных могілак.

Please follow and like us:
RSS
Follow by Email
Facebook
Facebook
SHARE