18 красавіка – Міжнародны Дзень помнікаў і мясцінаў

18 красавіка – Міжнародны Дзень помнікаў і мясцінаў

Міжнародны Дзень помнікаў і мясцінаў быў заснаваны 18 красавіка 1982 года ICOMOS і пазней быў зацверджаны пад час 22-ой Генеральнай Канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1983. Гэты адмысловы дзень, дае магчымасць павялiчыць узровень грамадскай дасведчанасцi наконт разнастайнасцi сусветнай спадчыны,  і прыцягнуць увагу да неабходных мерапрыестваў, якія мусяць палешыць стан захавання гэтых помнікаў.

У пачатку кожнага года Міжнародны ICOMOS агучвае тую тэму, якой будзе прысвечана чарговае святкаванне. Вось пералік такіх тэм пачынаючы з 2005 г.:

2006 –  індустрыяльная спадчына; 

2007 – культурныя ландшафты і помнікі прыроды;

2008 – рэлігійныя помнікі;

2009 – спадчына і навука;

2010 – сельскагаспадарчыя помнікі;

2011 – культурная спадчына вады;

2012 -сусветных помнікаў;

2013 -помнікаў адукацыі;

2014 – помнікаў мемарыялізацыі.

 

Пачынаючы з 2008 г. “БК ICOMOS” актыўна удзельнічае ў арганізацыі мерапрыемстваў прысвечаных гэтаму дню.

2008 г. – правядзенне валанцёрскіх прыборак на 6 аб’ектах Мінскай вобласці, арганізацыя святочнага канцэрта ў палацы Дзяцей і моладзі;

2009 –  арганізацыя “Фэсту Экскурсаводаў 2009”, святочны канцэрт ў палацы Дзяцей і моладзі;

2010 – круглы стол па пытаннях валанцёрскага руху і аховы помнікаў сумесна з газетай “Звязда”, “Фэсту Экскурсаводаў 2010”.

2011 – онлайн дыскусія сумесна з tut.by аб праблемах кансервацыі на помніках гісторыі, конкурс фотакалажа сумесна з парталам tio.by, “Фэсту Экскурсаводаў 2011”, выданне і распаўсюд паштовак, прысвечаных святу.

2012 – Арганізацыя збору сродкаў на рэстаўрацыю фрэсаў Спаса-Ефрасінеўскага манастыра. “Фэсту Экскурсаводаў 2012”.

2013 – “Фэст экскурсаводаў 2013”.

Please follow and like us:
RSS
Follow by Email
Facebook
Facebook
SHARE