Міжнародны рух па ахове гісторыка-культурнай спадчыны

ПРАДМОВА Дадзенае даведачнае выданне падрыхтавана для сістэматызацыі ведаў аб гісторыі развіцця міжнароднага руху па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, ўпарадкавання і абагульнення існуючай міжнароднай прававой і метадалагічнай базы ў галіне аховы, вывучэння, кансервацыі і рэстаўрацыі матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Частка І змяшчае пералік дактрынальных дакументаў (прававых, рэкамендатыўных, метадалагічных, дэкларатыўных) у галіне аховы спадчыны ў храналагічным парадку іх прыняцця. Да такіх дакументаў адносяццца пакты, канвенцыі, рэзалюцыі, рэкамендацыі, хартыі, дэкларацыі і інш., што былі прынятыя рознымі міжнароднымі і […]

Прынцыпы кансервацы спадчыны драўлянага дойлідства

Прынятыя на 19-й Генеральнай Асамблеі ІКАМОС у Нью-Дэлі, Індыя, 15 снежня 2017 г. ПРЭАМБУЛА Дадзеныя Прынцыпы былі распрацаваныя з мэтаю абнаўлення “Прынцыпаў захавання гістарычных драўляных канструкцый”, прынятых на 12-й Генеральнай Асамблеі ІКАМОС у Мехіка ў кастрычніку 1999 г. Працэс абнаўлення быў распачаты ў Гвадалахары, Мексіка (2012 г.), Хімедзі, Японія (2013 г.). і працягнуты ў Фалуне, Швецыя (2016 г.). Гэты дакумент накіраваны на прымяненне агульных прынцыпаў Венецыянскай хартыі (1964 г.), Амстэрдамскай дэкларацыі (1975 г.), Хартыі Бурры […]

Ахова гістарычнага горада праз прызму міжнародных дактрынальных дакументаў

Дзмітрый Траскоўскі У артыкуле зроблены агляд праблематыкі аховы гарадской гістарычнай спадчыны з пункту гледжання міжнародных дакументаў, эвалюцыі ідэй, тэрміналогіі і падыходаў да яе захавання. Сучасная ідэя захавання спадчыны ў абсалютна розных яе праяўленнях, ад будынкаў да нематэрыяльных элементаў і традыцый, знаходзіць увасабленне ў так званых дактрынальных тэкстах – разнастайных канвенцыях, хартыях, рэзалюцыях, рэкамендацыях і г.д. Яны прымаюцца інстытуцыямі і арганізацыямі або нават асобнымі групамі спецыялістаў. Няма ніякіх правілаў і рэгуляцый адносна складу і тэматыкі тэкстаў. […]

Сучасны культ помнікаў

Прапануем вашай ўвазе класічны артыкул аўстрыйскага мастацтвазнаўцы Алойса Рыгля, апублікаваны ў 1903 г., які стаў важнай прыступкай у фармаванні еўрапейскага разумення спадчыны мінулага і яго аховы. Сучасны культ помнікаў: Яго сутнасць і развіццё АЛОІС РЫГЛЬ 1. Каштоўнасці помнікаў і іх гістарычнае развіццё Пад помнікам у самым старым і першапачатковым сэнсе разумеюць твор чалавека, узведзены з пэўнай мэтай, каб захаваць асобныя чалавечыя ўчынкі і лёсы (ці іх спалучэнні) сучаснымі і жывымі ў свядомасці наступных пакаленняў. Гэта […]

Рэстаўрацыя інтэр’ераў Нясвіжскага замку

Аўтар: Шастак Юлія Тадэвушаўна Палацава-паркавы ансамбль рэзыдэнцыі князёў Радзівілаў у г. Нясвіжы з’яўляецца помнікам гісторыі, архітэктуры і паркавага мастацтва ХVI–ХVIII стст. [1, с.373]  Ядро комплекса – мураваны замак – быў закладзены ў 1583 г. і паступова эвалюцыянаваў з магнацкага дома-фартэцыі ў вытанчаны палац з раскошнымі інтэр’ерамі. Сёння залям Нясвіжскага замка вяртаецца іх гістарычны воблік. Шматлікія вопісы, інвентары, натурныя даследванні, фотаздымкі сведчаць пра тое, што ўсе памяшканні замку ў той ці іншай ступені вонкава мяняліся ў […]