Унясенне ў дзяржаўны спіс Гісторыка-Культурных Каштоўнасцяў

У Беларусі існуе Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей ГКК). Аб’екты, якія ўносяцца ў гэты спіс прызнаюцца помнікамі адной з 4 катэгорый (0,1,2,3/А, Б) і бяруцца пад ахову дзяржавы. Гэта значыць, што на іх пачынаюць распаўсюджвацца адпаведныя нарматыўныя акты (Закон аб ахове помнікаў і іншыя). З гэтага моманту любыя працы на дадзеным аб’екце (рамонт, змена знешняга, ці унутранага выгляду) уласнік можа праводзіць толькі па спецыяльным дазволе Міністрэрства Культуры. Знос помнікаў забаронены.

Рэстаўрацыя будслаўскага алтара

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры» і Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС) выступілі з ініцыятывай правядзення рэспубліканскай акцыі “Адновім Будслаўскую святыню разам” па зборы сродкаў на рэстаўрацыю Будслаўскага касцёла бернардзінцаў, што ў Мядзельскім раёне. З гэтай мэтай пры Беларускім фондзе культуры адкрыты спецыяльны рахунак, створаны каардынацыйны савет, які будзе апекавацца зборам і выдаткаваннем сродкаў, ходам рэстаўрацыйных работ.

Інфармаванне-адукацыя

З мэтай пашырэння ў грамадскасці інфармацыі пра метады аховы помнікаў і стварэння платформы для абмеркавання канкрэтных праблем у гэтай сферы Беларускі камітэт ICOMOS перыядычна праводзіць адкрытыя мерапрыемствы ў форме адукацыйных семінараў, ці круглых сталоў. У 2009 г. сумесна з МГА “Гісторыка” быў рэалізаваны цыкл семінараў па методыцы ўнясення ў дзяржаўны спіс ГКК для зацікаўленых асобаў. У 2010 – круглы стол па праблемах валанцёрскага руху ў Беларусі, у 2011 – он-лайн дыскусія на партале tut.by па […]